Задачы: вызначыць значэнне паўстання, ажыццявіць гістарычнае падарожжа па мясцінах Кастуся Каліноўскага, акрэсліць яго ролю ў развіцці ідэі народнай дзяржавы.
фарміраваць ўменні аналізаваць і абагульняць матэрыял, супастаўляць гістарычныя факты, выказваць свае меркаванні,удасканальваць уменні працы з контурнай картай і працы пры складанні карта-схемы
выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага, павагу і гонар за лепшых сыноў беларускага народа, патрыятычныя якасці асобы.
Тып урока: засваення новага матэрыялу,
Форма правядзення: урок – падарожжа.
Забеспячэнне ўрока: Гісторыя Беларусі канец ХVIII– пачатак ХХ ст.: вучэб. дапам. для 8 кл. устаноў агул.сярэд. адукацыі з рус. мовай навучання / С.В.Паноў, С.В.Марозава, У.А.Сосна,; пад рэд. У.А.Сосны. Мн.,2018; Гісторыя Беларусі: поўны курс падрыхт. Да тэсціравання і экзамену. У 3 ч. Ч 2/В.Л.Лазіцкі: пад агул.рэд.У.Н.Сідарцова.-3-е выд.Цэнтр БДУ, 2018; атлас 9 клас “Гісторыя Беларусі ( 19 ст.-1917 г.) мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя.
Паняцці: паўстанне, “чырвоныя ”, “белыя”, “Мужыцкая праўда”, Часовы правінцыяльны урад Літвы, “ Пісьмы з-пад шыбеніцы”.
Абрывіятуры: ЦНК,ЛПК.
Асобы: К.Каліноўскі, Ф.Ражанскі, З.Серакоўскі, А.Трусаў, В.Урублеўскі, Р.Рагінскі, Я. Гейштар, М.Мураўёў.
Табліца: “ Плыні паўстання”.
Карта-схема: “ Па Кастусёвых мясцінах”.
Аркуш газеты “ Мужыцкая праўда”.
Удзельнікамі ўрока з’яўляюцца ўсе вучні класа, але напярэдадні вучні класа, але напярэдадні яны з улікам асабістай цікаўнасці да тэмы дзеліцца на групы . Кожная з іх будзе працаваць на сваёй станцыі: першая станцыя – “Біяграфічная”, другая станцыя – “ Геаграфічная”, трэцяя станцыя – “Даследчая”, чацвёртая станцыя -“ Археалагічгная”. Усе групы атрымліваюць картку з заданнямі, над якімі працуць на працягу тыдня. Настаўнікам падбіраецца дадатковая літаратура і ўказываюцца электронныя адрасы.
Ход урока
I.Арганізацыйны этап.
II.Арыенціровачна – матывацыйны. Квік –настройка. Добры дзень тым, хто ведае што такое газета “Мужыцкая праўда”, добры дзень тым, хто ведае героя сягонняшняга урока які змешчаны на экране, добры дзень тых хто готовы працаваць.
Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на партрэт Кастуся Каліноўскага, пад якім напісаны псеўданімы Кастуся (Яська - гаспадар з-пад Вільні, Васіль Світка, Макарэвіч, Чарноцкі, Хам, Канстанцін Хамовіч,Хамуціус, Ігнат Вітажэнец)
Звяртаецца да вучняў з пытаннем : у свае 26 гадоў ён узышоў на эшафот на Лукішскай плошчы ў Вільні, ён быў ужо легендай. Чаму адзін чалавек меў гэтулькі псеўданімаў? Давайце пройдзем па шляхах Кастуся Каліноўскага і паспрабуем адказаць на гэта пытанне.
III. Актуалізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў.
Настаўнік прапануе вучням у ходзе падарожжа на карце-схеме адзначыць усе месцы, звязаныя з жыццем і дзейнасю Кастуся (вучні карыстаюцца атласам “ Гісторыя Беларусі 19 ст.- 1917 год, старонка13).
Работа праводзіцца з элементамі коўчынг-сесіі ( тытанняў і адказаў).
Станцыя “Геральдычная “.
Настаўнік. Шляхецкі род Каліноўскіх гербу «Калінова » вядомы з канца XV стагодздзя . Продкі Кастуся Каліноўскага на працягу амаль ста гадоў валодалі маёнткам Калінава на Бранскай зямлі , на памежжы Літвы і Польшчы, але ў 2-й палове XVIII ст. маёнтак быў прададзены. Бацька — беззямельны гарадзенскі шляхціц, уладальнік невялікай ткацкай мануфактуры Сымон (Сямён) Каліноўскі; маці, Вераніка Каліноўская (у дзявоцтве Рыбінская), памерла, калі Кастусю было 5 гадоў.
Станцыя “ Геаграфічная “. Канстанцін Каліноўскі нарадзіўся ў вёсцы Мастаўляны Гарадзенскага павета (цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы). У 1847 —1852 гадох навучаўся Свіслацкай гісназіі , пасля заканчэньня якой (1856 ) некалькі гадоў пражыў у бацькавым фальварку Якушоўка (у валоданьні Каліноўскіх з 1849 г.) , дапамагаючы ў гаспадарчых клопатах і, відавочна, займаючыся самаадукацыяй. Вялікі ўплыў на К. Каліноўскага меў старэйшы брат Віктар , які вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. Станцыя “Даследчая ”.
У 1849 годзе сям’я пераязджае ў маёнтак Якушоўка Ваўкавыскга павета Гродзенскай губерні. У 1855 годзе ён заканчвае вучобу і пасля дадатковай падрыхтоўкі становіцца студэнтам юрыдычнага факультэта Маскоўскага універсітэта, але хутка яго пакідае. Пятага кастрычніка 1856 г. яго залічваюць у Пецярбургскі універсітэт на юрыдычны факультэт. У студэнцкія гады на Каліноўскага аказвае вялікі ўплывыў часопіс “ Колокол”. Ён увыходзіць у склад рэвалюцыйнага гуртка З. Серакоўскага, знаходзіцца пад уплывам А.Герцына і М. Чарнышэўскага, становіцца членам рэвалюцыйнай арганізацыі “ Зямля і воля”. Менавіта ў Пецярбургу яго погляды набылі яскрава выражаны антыфеадальны характар.
Станцыя “Гістарычная”.
-Гродзеншчына. У пачатку 1861 года Каліноўскі вяртаецца на Радзіму пасля заканчэння універсітэта, маечы ступень кандыдыта права. У Гродне стварае канспіратыўны гурток, у які ўвыйшлі губернскі сакратар З.Забалоцкі, доктар Ю.Забалоцкі, афіцэры В.Урублеўскі і Я.Ваньковіч, землямеры Ф.Ражанскі і М.Мілевіч, ксяндзы Гінтаўт, Я.Зарыжскі, І.Казлоўскі. Складзеная імі праграма у ходзе рэвалюцыі прадугледжвала звяржэнне самадзяржаўя, знішчэнне прыгонніцтва, дасягненне нацыянальнай самастойнасці Беларусі.
Канчаткова светапогляд Кастуся Каліноўскага сфарміраваўся пад уздзеяннем магутнага народнага пратэсту, масавых сялянскіх выступленняў пасля царскай рэформы 1861 года.
Станцыя “ Даследчая”.
-Літва. Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем ў Польшчы ўзначаліў Цэнтральны нацыянальны камітэт, утвораны ў 1861 г. Камітэт пачаў падрыхтоўку да паўстання ў Беларусі і Літве. У камітэт увайшлі Л.Звярджоўскі.З.Чаховіч, Э.Вярыга, Н.Козел,
У 1861- 1862 гг. ён развярнуў шырокую агітацыйную работу у першую чаргу сярод сялян. Каліноўскі сам хадзіў па вёсках ( яго першы падпольны псеўданім – Васіль Світка, Хамовіч). Падрыхтоўка да паўстання вялася ва ўзаемадзеянні з Варшаўскім нацыянальным камітэтам з кіруючымі цэнтрамі “ Зямлі і волі” у Пецярбургу і Лондане.
IV. Засваенне новых ведаў і спосабаў дзейнасці.
Прэзентуецца карта-схемана якой адзначаны наступныя месцы:
2. Свіслацкая гісназія.
3. Якушоўка Ваўкавыскга павета Гродзенскай губерні.
4. Масква ( універсітэт).
5. Пецярбург ( універсітэт).
6. Літва.
Настаўнік прапаноўвае вучням алгарытм табліцы “ Плыні паўстання”
(дадатак).Праводзіцца абмеркаванне табліцы і робіцца вывыд.
Рускія рэвалюцыянеры - дэмакраты на першае месца ставілі ў сваёй праграме аграрнае пытанне.Сярод палякоў галоўная задача - незалежнасць Польшчы ў межах 1772 года.У нацыянальна – вызваленчым руху супраць царызму напярэдадні і ў час паўстання 1863-1864 гг. У Польшчы, на Беларусі і Літве існавалі дзве плыні: буржуазна–памешчыцкая і рэвалюцыйна– дэмакратычная.
Станцыя “Гістарычная”.
-Беласток. Летам 1862 года Каліноўскі разам са сваімі аднадумцамі В.Урублеўскім і Ф. Ражанскім арганізавалді падпольную друкарню, з мэтай шырокай прапаганды насельніцтва. Дзе наладзілі выпуск першай беларускай нелегальнай газеты “ Мужыцкая праўда” адрасаванай сялянству.У першым нумары пад псеўданімам Яська- гаспадар з – пад Вільні з заклікам да сялянства звярнуўся Кастусь Каліноўскі(дадатак).
Станцыя “Даследчая”.
Першы нумар “ Мужыцкай праўды” з’явіўся ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня 1862 года, гэта стала вялікай падзеяй не толькі ў гісторыі беларускага вызваленчага руху, а і ў нацыянальнальнай культуры, мове. Сам Каліноўскі таленавіта валодаў народнай, гутарковай мовай. У другім нумары ён так выказваў сваю запаветную мару: “ Каб ніколі ніякай нікому мужыкі паншчыны не служылі і ніякага ў казну аброку не плацілі, і каб на век вякоў народ наш быў вольны і шчаслівы”.
На працягу 1862-1863 гг. выйшла 7 нумароў газеты ў выглядзе лістовак. Яны друкаваліся на беларускай мове лацінскім шрыфтам, які выкарыстоўваўся ў польскай мове – дзяржаўнай у былой Рэчы Паспалітай.
Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць волі мужыкам, што яны самі павінны заваяваць яе і пабудаваць новы грамадскі лад – такі, які яны самі захочуць.Кастусь Каліноўскі ў “Мужыцкай праўдзе” называў шляхту “гнілой і разбэшчанай кастай”.
Вучням прапаноўваецца заданне: карыстаючыся тэкстам падручніка с. 59 вызначыць і запісаць ў сшытак прычыны і характар паўстання.
Лозунг паўстання “За вашу і нашу волю”. “ За чыю волю змагаўся К. Каліноўскі?” (Адказы).
Станцыя “ Гістарычная”.
- Вільня. 10 /22 студзеня/ 1863 г. пачатак паўстання. Падставай да выступленне было правядзенне рекруцкага набору па спісках ў якія былі уключаны усе “ неблаганадзейныя” маладыя людзі. 20 студзеня /1 лютага/ Каліноўскі ўзначаліў Часовы урад, але ён падпараткоўваўся Польскаму нацыянальнаму ўраду. Ім быў выдадзены маніфест з заклікам да насельніцтва краю ўсімі сіламі падтрымаць паўстанне ў Польшчы.
Літва. 27 лютага /11 сакавіка/ 1863 года “белыя” адхілілі ад улады Часовы ўрад на чале з Каліноўскім і перадалі яе віленскаму камітэту “белых”, які стаў называцца Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Узначаліў яго ковенскі памешчык Якуб Гейштар.
Станцыя “Даследчая”.
- Пружанскі павет. Студзень – люты 1863 года, з’яўленне партызанскага атрада пад камандаваннем Р.Рагінскага, пры няспынным даследаванні царскіх войскаў ён дайшоў да Слуцкага павета, дзе быў разбіты. Фарміраванне мясцовых атрадаў , месца і час іх збору вызначаліся па загадах з Вільні.
Станцыя “ Геаграфічная “.
- Горкі. У ноч з 23 на 24 красавіка 1863 года Людвіку Звяждоўскаму з дапамогай студэнтаў Горы – Горыцкага земляробчага інстытута ўдалося захапіць павятовы горад Горкі. Аднак мясцовыя сяляне не падтрымалі паўстанцаў, і атрад Звяждоўскага неўзабаве быў разбіты.
- У мястэчку Мілавіды Слонімскага павета 21 мая адбылася найбуйнейшая бітва , з аднаго боку ў ёй удзельнічала каля 800 паўстанцаў, а з другога – 5 рот салдат, якія мелі 4 гарматы. Бой працягваўся каля гадзіны. Супрацьлеглы бок не змог узяць лагер паўстанцаў і з вялікімі стратамі адыйшоў. Не чакаючы прыбыцця новых сіл , паўстанцы ноччу непрыкметна пакінулі лагер.
-Берасце. У Берасцейскім раёне паспяхова змагаўся атрад, які ўзначальваў мясцовы шляхціц, былы падпалкоўнік рускай арміі Р.Л. Траўгут. Ён нанес некалькі паражэнняў царскім войскам. На падаўленне паўстання на тэрыторыі Беларусі і Літвы з сярэдзіны мая 1863 года быў прызначаны віленскі генерал – губернатар М.Мураўёў, які атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Жорсткімі рэпрэсіямі ён прымусіў “ белых” памешчыкаў і вышэйшае каталіцкае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання. Многія актыўныя дзеячы былі арыштаваны, расстраляны або павешаны.За жорсткую расправу над паўстанцамі М.Мураўёў атрымаў мянушку “ вісельнік”.
Станцыя “ Даследчая”.
-Вільня. З кастрычніка 1863 года Каліноўскі хаваецца ў Вільні пад імем студэнта Ігната Вітажэнца.Студзень – сакавік, К.Каліноўскі ў турме піша
“ Лісты з-пад шыбеніцы” – своеасаблівы працяг “ Мужыцкай парўды”. Яны прасякнуты верай у народ, у перамогу ў будучых бітвах.
-Пакаранне адбылося 10 /22/ сакавіка 1864 года ў 10 гадзін 30 хвілін раніцы, у прысутнасці велізарнай колькасці людзей.У 9 гадзін раніцы з варот былога Дамініканскага манастыра ў Вільні вывялі Кастуся Каліноўскага. Загрукаталілі барабаны, загаласілі - запелі трубы, выстраіліся жандармы, казакі і салдаты. Пад позіркамі гэтага экскорту Каліноўскі ішоў свой апошні шлях. Калі ўступіў на плошчу, дзе сабралася вялікая колькасць народу, ён прыжаў кулак левай рукі да грудзей, да сэрца, і так паёшоў да самога эшафота. Гэта быў знак , што сакрэты рэвалюцыйнай арганізацы ворагу ён не выдаў і забірае іх з сабой ў магілу.
У сваю апошнюю хвіліну жыцця, стоячы пад шыбеніцай , Каліноўскі пры абвяшчэнні судовага прыгавору, у якім яго назвалі дваранінам, заявіў:
“ У нас няма дваран – усе роўныя!. Горыч развітання з роднай зямлёй выказаў перадсмяротнымі радкамі верша, які захаваўся з тэкстам “ Лістоў з-пад шыбеніцы”.
“Марыська чарнаброва, галубка мая...”
Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе
І часамспамяні пра Яську свайго,
Што загінуў за праўду для дабра твайго.
Прэзентуецца карта-схема на якой адзначаны месцы звязанныя з жыццем і дзейнасцю Кастуся Каліноўскага:
1.Беласток.
2.Вільня.
3. Горкі
4.Мястэчка Мілавіды Слонімскага павета
5. Берасце
6. Вільня
V. Першая праверка вывучанага матэрыялу
Вучням робіцца прапанова вызначыць і запісаць ў выглядзе кластэра.
1.Характар паўстання
2. Прычыны паражэння,
3.Вынікі
4.Значэнне
Прыкладны варыянт адказу:
1-ы вучань. Нацыянальная буржуазна – дэмакратычная рэвалюцыя, накіраваная супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці.
-не было сялянскім ( толькі 18% сялян прынялі ўдзел).
2-і вучань. Прычыны паражэння:
-недастаткова падрыхтавана;
-не было адзінага плана дзеянняў;
-не было падтрымана шырокімі народнымі масамі;
-абмежаванасць праграмы выступлення;
-перавес ва ўзбраеннях і колькасці;
-супярэчнасці паміж кіраўнікамі паўстання.
3-ці вучань.У баях загінулі 5 934 паўстанцы, 1361 трапіў у палон.
Многія кіраўнікі паўстання публічна павешаны або расстраляны.
У Беларусі і Літве пакаралі смерцю 128 паўстанцаў.
На катаргу і пасяленні ў Сібір выслалі 12 483 чалавекі.
Некаторым удалося ўцячы за мяжу, і там яны прадаўжалі змагацца, гэта Я.Дамброўскі, В.Урублеўскі, А.Трусаў.
4-ты вучань. Хоць паўстанне 1863 – 1864 гг. пацярпела паражэнне, але яно паспрыяла таму, што ў заходніх губернях быў скасаваны стан часоваабавязаных сялян, скасаваны на 20 % выкупныя плацяжы. Рэвалюцыйны ўздым у Беларусі прывёў да пашырэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, да фарміравання беларускай нацыі.
Высокую ацэнку дзейнасці Кастуся Каліноўскага даў Уладзімір Караткевіч “Ён паспеў стварыць вольную беларускую прэсу, пасеяць насенне беларускага гневу, узрасціць яго і зжаць пасеў”.
VI . Карэкцыйна –рэфлексіўны. Праводзіцца з выкарыстаннем метаду
“SWOD -аналіз”
Абрывіятура SWOD абазначае:
Strengths- моцныя бакі
Weakness – слабые бакі
Opportunities- магчымасці
Threats - пагрозы
Дамашняе заданне: параграф 14 ( замацаваць матэрыял), падрыхтаваць гістарычную даведку па тэме “ Як сягоння Кастусь Каліноўскі Жыве ў народзе?”